"Белтэлекам" захавае манаполію на міжнародны трафік

Дзяржаўны аператар электрасувязі РУП "Белтэлекам" захавае манаполію на міжнародны трафік. Пра гэта 16 красавіка паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей.
Пры гэтым у Беларусі дзейнічае больш за 100 альтэрнатыўных інтэрнет-аператараў. "Ніводзін з іх не прад'яўляе прэтэнзій, што "Белтэлекам" не забяспечвае ім доступ да міжнародных сетак, ёсць пытанні толькі наконт кошту паслуг", — падкрэсліў міністр.

Пры гэтым М.Панцялей звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі аператары, якія прадастаўляюць паслугу доступу ў інтэрнет, выкарыстоўваюць інфраструктуру "Белтэлекама" і самі затрат на будаўніцтва сетак не маюць.

М.Панцялей адзначыў імклівы рост у Беларусі колькасці карыстальнікаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнет. "Да канца 2010 г. колькасць карыстальнікаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнет павінна скласці не менш як 1,7 мільёна».

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі