Беніта Ферэра-Вальднер сустрэлася з намеснікам беларускага міністра
Еўракамісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер сустрэлася 8 чэрвеня ў Бруселі з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валерыем Варанецкім. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар еўракамісара Крысціна Хоман. Паводле
яе слоў, галоўнай тэмай сустрэчы было абмеркаванне перспектыў дыялогу
паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. ЕС чакае ад нашай краіны прагрэсу ў сферы
дэмакратыі, свабоды прэсы і вызвалення палітычных зняволеных.
На сустрэчы намеснік міністра закрануў пытанне аб рашэнні Савета ЕС выключыць Беларусь з Генеральнай сістэмы прэферэнцый, якое ўступае ў сілу 21 чэрвеня. БелаПАН
На сустрэчы намеснік міністра закрануў пытанне аб рашэнні Савета ЕС выключыць Беларусь з Генеральнай сістэмы прэферэнцый, якое ўступае ў сілу 21 чэрвеня. БелаПАН