Беспрацоўным прапаноўваюць збіраць на палях тону камянёў за 5 тысяч рублёў

Каля 500 беспрацоўных жыхароў Ганцавічаў прыйшлі на кірмаш вакансій, якую правялі ў райцэнтры працадаўцы Ганцавічаў, Камянца, Жабінкі, Клецка, Дзяржынска. Большасць вакансій уражвалі мізэрнымі заробкамі.
Гэтак, працадаўцы з Дзяржынска прапаноўваюць збіраць на палях камяні за 5 тысяч рублёў за тону. За пераборку бульбы плануюць 400 тысяч рублёў на месяц.

Адмовіліся ганцаўчане і працаваць на раённую сельскую гаспадарку з прычыны заробкаў, якія ледзь дацягваюць да пражытковага мінімуму. “Паедзем лепш у Расію працаваць” - казалі ганцаўчане карэспандэнту Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі