beZ bileta презентавалі новы кліп на песню "Танцуй"

"Без Білета" презентавалі новы кліп на песню "Танцуй", які быў зняты мінулым летам на вуліцах Парыжа. "Пры чым Парыж - гэта зусім не дэкарацыі "Беларусьфільма", а сапраўдная французкая сталіца", - заўважыў лідэр гурта "Без Білета" Віталік Артыст.




У ліпені 2009 года "Без Білета" прадстаўлялі Беларусь на міжнародным фестывалі "Еўропа Культур", які ладзіўся ў Парыжы. Менавіта там удзельнікі гурта сумесна з кліпмэйкерам Таняй Кушнэр нарадзілі ідэю зняць «жывы» і сонечны кліп на песню "Танцуй".

"Апошнім часам мы ўзялі на сябе ролю сваеасаблівых рэаніматараў, -  кажа Артыст. - У нас выйшаў летні падарожніцкі альбом "Афрыка". Мы знялі вясёлае відэа на заглаўную песню. Зараз вось кліп "Танцуй" - яшчэ адна ін’екцыя лета ў наш паўночны пахмурны рэгіён".

Зараджайся энергіяй і танцуй разам з безбілетнікамі!




Усе іншыя кліпы можна паглядзець на старонцы гурта  beZ bileta
Фота: www.bezbileta.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі