У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе парывісты вецер, мокры снег і дождж
У аўторак, 12 сакавіка, чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, уначы і зранку на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні ўмераны, удзень парывісты, па поўначы краіны месцамі — моцны парывісты.
Уначы прагназуецца 0...-5, удзень будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла.
13 сакавіка ўначы ў асобных раёнах Віцебскай вобласці чакаецца кароткачасовы снег. Удзень пераважна па заходняй палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і зранку на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны, удзень парывісты.
Уначы будзе 2-9 са знакам "мінус", удзень паветра прагрэецца да 0...+7
У чацвер, 14 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку ў асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, удзень парывісты, месцамі па захадзе моцны парывісты.
Уначы слупок тэрмометра пакажа -4...+2, удзень чакаецца 2-8 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 10 градусаў цяпла.