Болей за чвэрць дарослага насельніцтва Беларусі курыць

Такія звесткі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця на пачатак 2014 году прыводзіць Белстат. Вынікі даследавання абнародаваныя да Сусветнага дня без тытуню, які адзначаецца 31 траўня.



Сярод мужчынскага насельніцтва доля курцоў складае 48%, сярод жанчын — каля 9%. Адметна, што з 2000 году доля курцоў сярод жанчын узрасла амаль удвая, а сярод мужчын доля аматараў цыгарэт знізілася на 5,7%, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі