Брамнік Сяргей Верамко не паездзе на матчы з Албаніяй і Турцыяй
Пра гэта стала вядома пасля сённяшняга медычнага агляду.
У Турцыю для ўдзелу ў таварыскіх матчах паляцяць толькі два брамнікі: Аляксандр Гутар з мінскага "Дынама" і Сяргей Чэрнік з гродзенскага "Нёмана", паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.
Нагадаем, 15 лістапада ў горадзе Анталья нацыянальная футбольная зборная Беларусі згуляе з камандай Албаніі, а 19 лістапада ў Мерсіне пройдзе таварыскі паядынак са зборнай Турцыі.
Фота — bff.by