Брэсцкае ДАІ сёння адорвала безаўтамабільных грамадзянаў

Пра гэта паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца аддзела агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной дзяржаўтаінспекцыі Наталля Касьянік: — Мы спынялі раварыстаў і узнагароджвалі менавіта тых, хто адмовіўся ад паездкі на аўтамабілі на дачу, на працу, нават у дзіцячыя садкі вязлі дзяцей, майкамі ад Дзяржаўтаінспекцыі “Жыві па правілах”. Людзей ў грамадскім транспарце, хто меў пры сабе правы і тэхнічны пашпарт аўтамабіля, мы ўзнагароджвалі святлоадбівальнымі элементамі.

Узнагароды атрымалі 12 раварыстаў і 40 кіроўцаў. Акрамя таго, аўтамабілі правяралі на чысціню выхлапу. У некаторых  утрыманне СН перавысіла норму ў 5-6 разоў. Але дзеля такога дня абмежаваліся толькі гутаркай, сказала спадарыня Касьянік. Таксама было праведзенае апытанне пешаходаў, якое паказала, што да 80% чулі пра Дзень без аўтамабіля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі