Брэсцкае "Дынама" развіталася з Лігай чэмпіёнаў, далей — Ліга Еўропы

Брэсцкае "Дынама" развіталася з Лігай чэмпіёнаў, далей — Ліга Еўропы

Брэсцкае "Дынама" развіталася з футбольнай Лігай чэмпіёнаў. У 3-м кваліфікацыйным раўндзе дынамаўцы саступілі ў гасцях "Макабі" з Тэль-Авіва — 0:1. Адзіны гол гаспадары поля забілі на 50-й хвіліне з пенальці. Адыграцца не ўдалося.

"Дынама" выступала ў наступным складзе: Ігнатовіч, Хачарыдзі (Паўлавец, 61), Пячэнін, Габі, Юзэпчук, Тве, Кісляк (капітан), Сядзько, Дыяло, Гардзяйчук (Савіцкі, 70), Мілеўскі (Быкаў, 86).

У першых раўндах кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў брэстчане двойчы гулялі дома, перамаглі спачатку "Астану" (6:3), а пасля "Сараева" (2:1).

Брэсцкае "Дынама" працягне выступленне ў плэй-оф Лігі Еўропы і паспрабуе трапіць у групавы раўнд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі