Брэсцкія сацыял-дэакраты пачалі акцыю, прысвечаную 990-годдзю горада

Акцыю, прысвечаную 990-годдзю Брэста, пачалі 25 ліпеня актывісты абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). 25 ліпеня ў цэнтры горада на пешаходнай вуліцы Савецкай актывісты раздалі мінакам больш за 300 віншавальных паштовак.

Як паведаміў БелаПАН, задача акцыі — павіншаваць гараджан з юбілеем і паінфармаваць іх пра дзейнасць абласной структуры БСДП (Грамада). Актывісты плануюць распаўсюдзіць да 28 ліпеня каля трох тысяч асобнікаў віншавальных паштовак з партыйнай і гарадской сімволікай, а таксама адмысловы выпуску партыйнага бюлетэня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі