Брытанская разведка: Расія зладзіла вярбоўку ў Прыднястроўі з-за недахопу сіл
Расійскія вайскоўцы ў ДНР / ТАСС
Расія спрабуе павялічыць колькасць войскаў за кошт вайскоўцаў, звольненых з 2012 года. Гэта адбываецца з-за страт, якія растуць ва Украіне, паведамляе брытанская ваенная разведка.
Міністэрства абароны Вялікабрытаніі кажа пра спробы павысіць баявую моц Расіі за кошт вярбоўкі кадраў у Прыднястроўі. Наколькі паспяхова гэта атрымліваецца, ваенныя Вялікабрытаніі не паведамляюць.
Таксама ведамства публікуе карту з апошнімі дадзенымі разведкі аб сітуацыі ва Украіне:
Дарадца прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч распавёў, што далейшы наступ Расіі будзе ісці адначасова з поўначы і з поўдня.
— Цяпер усе чакаюць другі эшалон. А другі эшалон — гэта 10 батальённа-тактычных груп, якія прыязджаюць з Далёкага Усходу, апошнія, 5-я армія; і тыя, каго вывелі з поўначы ў нас — ад Кіева, Чарнігава і Сум, — сказаў Арастовіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.