Бундэстаг зняў забарону на кантакты з беларускім парламентам

Бундэстаг зняў забарону на кантакты з беларускім парламентам

Дэпутаты нямецкага бундэстага будуць афіцыйна супрацоўнічаць з абедзвюма палатамі беларускага парламента. Нямецкі бок зняў нефармальную забарону на кантакты з Палатай прадстаўнікоў. Пра гэта ў інтэрв'ю парталу tut.by распавялі дэпутаты парламента Нямеччыны Утэ Фінк-Крэмер і Олівер Качмарак, якія нваедалі Мінск з трохдзённым візітам.

Дэлегацыя бундэстага ўпершыню на афіцыйным узроўні сустрэлася з прадстаўнікамі Савета Рэспублікі, у тым ліку з Міхаілам Мясніковічам, а таксама з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў — яе на сустрэчы прадстаўляў Віталь Бусько. Раней еўрадэпутаты пазбягалі такіх афіцыйных кантактаў, бо не прызнаюць Палату прадстаўнікоў легітымным парламентам.

Качмарак патлумачыў такі паварот зменамі, якія адбыліся ў Беларусі за апошні год: вызваленне палітвязняў, мірныя выбары і канструктыўная роля Мінска ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

Ён дадаў, што ўпершыню за апошнія гады беларускія дэпутаты могуць атрымаць афіцыйнае запрашэнне наведаць Берлін. "Гэта знак таго, што беларускі парламент хоць у нейкай ступені абраны належным чынам", — патлумачыў Качмарак.

Фінке-Крэмер дадала, што не бачыць прычынаў, каб беларускія дэпутаты не былі прадстаўлены ў парламенцкім вымярэнні Усходняга партнёрства ("Еўранэсце"). Дагэтуль Беларусь была прадстаўленая ў Еўранэсце толькі грамадзянскай супольнасцю.

Нямецкія дэпутаты сустрэліся таксама з кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем, намеснікам міністра эканомікі. Акрамя таго, яны наведалі мемарыял у Трасцянцы і аздараўленчы цэнтр для дзяцей-чарнобыльцаў "Надзея".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі