“Шэнген” для беларусаў можа патаннець да 35 еўра ўжо ў наступным годзе

“Шэнген” для беларусаў можа патаннець да 35 еўра ўжо ў наступным годзе

Падпісанне дакументаў з ЕС па ўзаемным спрашчэнні візавага рэжыму знаходзіцца на завяршаючай стадыі. Ужо ў чэрвені Беларусь і Еўрасаюз могуць завяршыць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Пра гэта ў эфіры інтэрнэт-тэлебачання sb.by заявіў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС нашай краіны Аляксей Бягун. Паводле яго слоў, на цяперашні час "дакументы практычна гатовы да падпісання" і "калі ўсё будзе нармальна, то магчыма ўжо з наступнага года абодва пагадненні пачнуць дзейнічаць".

Аляксей Бягун адзначыў, што ў 2018 годзе кошт шэнгенскай візы для беларусаў можа зменшыцца з 60 да 35 еўра. Могуць быць уведзены трохгадовыя і пяцігадовыя візы. Дарэчы, наша краіна знаходзіцца сярод лідараў па колькасці атрыманых "шэнгенаў", а таксама па колькасці адмоваў у іх выдачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі