Былы "алмазавец" Ігар Макар адмовіўся ад крапавага берэта

Былы "алмазавец" Ігар Макар адмовіўся ад крапавага берэта

Ад крапавага берэта адмовіўся Ігар Макар — былы намеснік камандзіра баявой групы спецпадраздзялення "Алмаз" МУС Беларусі.

Сваю адмову ён патлумачыў этычнымі і маральнымі нормамі. "На жаль, пасля 9 жніўня 2020 г. крапавы берэт для мяне перастаў быць сімвалам гонару, доблесці і справядлівасці, а стаў сімвалам прыгнёту, беззаконня і здзеку над уласным народам. Мая адмова ад крапавага берэта — гэта знак салідарнасці з палітычнымі вязнямі і вязнямі сумлення, а таксама ўсімі людзьмі, якім жорсткі рэжым Лукашэнкі прынёс гора і пакуты", — гаворыцца ў заяве, якую публікуе currenttime.tv.

Крапавы берэт Ігар Макар атрымаў незадоўга да звальнення з МУС у 2003 годзе. Потым ён працаваў у камандзе апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, а з 2006 года жыве ў Літве ў статусе палітычнага ўцекача. 

Апошнія некалькі месяцаў Макар публікуе "злівы" аўдыязапісаў з кампраматам на кіраўнікоў сілавых органаў Беларусі. На адным з такіх запісаў кіраўнік КДБ Беларусі ў 2008-2012 гадаў Вадзім Зайцаў абмяркоўвае серыю палітычных забойстваў за мяжой. Мішэнямі называюцца палітычныя апаненты Аляксандра Лукашэнкі, а таксама журналіст Павел Шарамет, забіты ў 2016 годзе — праз чатыры гады пасля размовы ў кабінеце кіраўніка КДБ. Сапраўднасць аўдыязапісу пацвердзіла незалежная экспертыза.

Кіраўнік "Крапавага братэрства" Сяргей Лысюк заявіў, быццам не ўручаў Макару такі берэт, і назваў яго прайдзісветам. Аднак экс-"алмазавец" прадаставіў пасведчанне з подпісам Лысюка і назваў журналістам двух сведкаў, якія пацвердзілі факт уручэння Макару крапавага берэта.

Былы "алмазавец" Ігар Макар адмовіўся ад крапавага берэта
Пасведчанне Ігара Макара на права нашэння крапавага берэта / currenttime.tv
Былы "алмазавец" Ігар Макар адмовіўся ад крапавага берэта
Заява Ігара Макара / currenttime.tv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі