Бюджэт 2009 года скароцяць на 2 трыльёны рублёў

Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, перадае БЕЛТА. Паводле яго слоў, Беларусь не даатрымала запланаваныя прыбыткі.
Адпаведна сродкі будуць пераразмеркаваныя.

Міністр адзначыў, што на працягу года прымаліся рашэнні кіраўніка дзяржавы і ўрада аб карэкціроўцы адзіных пазіцый, звязаных з фінансаваннем, а таму неабходна фармалізаваць гэтыя рашэнні ў рамках удакладнення бюджэту.

Харкавец дадаў, што "удакладненне бюджэту ў асноўным закране артыкулаў капітальнага характару".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі