Цароў абверг звесткі пра цяжкое раненне Стралкова
Лідар сепаратысцкага руху "Паўднёвы Усход" Алег Цароў заявіў, што кіраўнік данецкіх баевікоў Ігар Стралкоў не атрымліваў раненняў.
Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, перадае УНІАН. Паведамленне аб цяжкім раненні Стралкова таксама адмаўляе расійскае дзяржаўнае агенцтва "РІА Новости". Там спасылаюцца на словы ў кіраўніцтве баевікоў з так званай ДНР. Не пацвярджае інфармацыю і так званая "прэс-служба ДНР". Па іх словах, намеснік Стралкова, Бярэзін, не пацвердзіў звесткі аб раненні яго шэфа.
Нагадаем, што раней павпедамлялася, быццам Ігар Стралкоў-Гіркін атрымаў цяжкое раненне.
Фота — УНІАН