Цела Канстанціна Кальцова прывязуць у Мінск

Канстанцін Кальцоў

Канстанцін Кальцоў / ФХБ

Цела Канстанціна Кальцова днямі павінны прывезці ў Мінск. Пра гэта піша @pressallby са спасылкай на першага трэнера спартоўца Уладзіслава Астапенку.

Дарэчы, трэнер мяркуе, што гібель экс-хакеіста магла быць звязаная з сямейнымі звадамі. "Ён пасварыўся, гэта сямейная сітуацыя. Я сам не магу зразумець, вельмі складана, цяжка цяпер", — кажа Астапенка.

Пра гібель 42-гадовага экс-хакеіста беларускай зборнай стала вядома напярэдадні. Паліцыя Маямі заявіла пра суіцыд: Кальцоў скочыў з габца гатэля.

Таксама з'явіліся паведамленні, што перад гэтым спартовец напісаў заяву на звальненне з ХК "Салават Юлаеў", дзе ён быў трэнерам. Апошняя размова ў клубе нібыта адбылася на павышаных танах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі