Цэнтрвыбаркам адмовіўся ад прапановаў апазіцыі ў справе выбараў

Цэнтрвыбаркам Беларусі адмовіўся ад прапановаў дэмакратычных сілаў у справе арганізацыі выбараў.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што большасць з гэтых прапановаў "супадаюць з варыянтамі самога ЦВК", а некаторыя "не толькі супярэчаць закону, але і невыканальныя".

У прыватнасці, апазіцыйныя партыі і палітыкі прапаноўвалі даць большыя правы партыям у справе фармавання выбарчых камісій, найперш, з сяброў палітычных партый. Аднак, паводле словаў Ярмошынай, такія змены знаходзяцца не ў кампетэнцыі ЦВК, а заканадаўчых органаў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі