Цэны растуць, канкурэнцыі няма: новае кіраўніцтва МАРГа гэтага не зменіць

Гадавая інфляцыя па выніках лістапада склала 10,3% / Reuters
Гадавая інфляцыя па выніках лістапада склала 10,3% / Reuters

У Беларусі няма нармальных механізмаў канкурэнцыі ў бізнесе, а рэгуляванне цэн прыводзіць да іх росту. З новым міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю змен чакаць не варта.

Кіраўніком МАРГа стаў былы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Аляксей Багданаў. Да атрымання эканамічнай адукацыі ён быў спартсменам. Нават атрымаў чорны пояс па каратэ.

Былы міністр гандлю Уладзімір Калтовіч, які мае статус "ліберала" , з самага пачатку будаваў кар'еру ў сферы гандлю. Яго праца на пасадзе кіраўніка МАРГа запомнілася шумнымі абмеркаваннямі законапраектаў з удзелам чыноўнікаў і бізнесу. МАРГ актыўна расказваў пра сваю працу ў сацыяльных сетках. Экс-міністр нават неяк пахваліўся, што тэлеграм-канал МАРГа самы буйны з усіх эканамічных ведамстваў.

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, чаму да працы МАРГа шмат пытанняў, нягледзячы на вялікую па беларускіх мерках адкрытасць ведамства пры Калтовічу, а са зменай кіраўніцтва нічога не зменіцца.
 

Для Беларусі кожнае рэгуляванне цэн шкоднае

 

Цены растут, конкуренции нет: новое руководство МАРТа этого не изменит
МАРГ / Еўрарадыё

На думку эканаміста Яраслава Раманчука, "з той прычыны, што ў піянерскім лагеры памяняўся дворнік, праца лагера і яго ідэалогія дакладна не зменіцца".

Калтовіч быў з прэтэнзіяй на нейкую цывілізаванасць, нейкую элітнасць нават. Чалавек, які прыгожа гаварыў, але рабіў зусім агідныя і брыдкія рэчы ў дачыненні да эканамічнай палітыкі.

Рашэнні, якія былі прынятыя ў дачыненні да рэгулявання цэн, былі прынятыя ў часы Калтовіча. І ніякага навуковага абгрунтавання або адрынання там не было зроблена.

Суразмоўнік адзначае, што для эканомікі Беларусі кожнае рэгуляванне цэн шкоднае. Паколькі эканоміка Беларусі адкрытая, мы шмат гандлюем з іншымі краінамі. Рэгуляванне цэн можа весці, напрыклад, да страт імпарцёраў, калі яны вымушаныя прадаваць тавар па цане, якая не складваецца зыходзячы з іх выдаткаў, а ўказваецца дзяржавай.

Цены растут, конкуренции нет: новое руководство МАРТа этого не изменит
Фрагмент прэзентацыі Уладзіміра Калтовіча пра праблемы ў сферы канкурэнцыі / МАРГ

Адна рэч, калі б Калтовіча прымушалі прымаць пэўныя рашэнні і ён сышоў. Гэта быў бы нават такі навуковы жэст. Ён гэтага не зрабіў. Яго адправілі ў адстаўку, таму што, ведаеце, сярод такой колькасці генералаў і палкоўнікаў наяўнасць інтэлігента неяк дысанавала.

І ніякай змены не будзе. Проста Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю — гэта не пра манаполіі. Гэта пра яшчэ адны інструменты алігапалізацыі і манапалізацыі рынку.

Цены растут, конкуренции нет: новое руководство МАРТа этого не изменит
Грамадска-кансультацыйны савет у МАРГу на чале з Уладзімірам Калтовічам / МАРГ

Тады абмеркаванні законапраектаў у МАРГу спыніліся. Замест іх з'явілася анлайн-галасаванне.

Выносіліся ўжо малазначныя нарматыўныя акты. Напрыклад, дазваляць пластмасавымі відэльцамі карыстацца або не. Пры гэтым клубок супярэчнасцяў, з якім працуе МАРГ, велізарны. На іх завязана перш за ўсё канкурэнтнае асяроддзе і спажывецкі рынак. Гэта вечная бітва, таму што адны супярэчнасці знікаюць, іншыя ўзнікаюць, — працягвае Віктар Маргелаў.

У МАРГу разумелі, што праблемы ёсць. Была нават падрыхтаваная канцэпцыя развіцця канкурэнцыі. МАРГ заяўляў, што разлічвае прыняць яе ў 2020 годзе.

Але яна цудоўным чынам згубілася ў кабінетах найвышэйшага кіраўніцтва. Таму ўсе праблемы засталіся. Як цяпер кіраўніцтва будзе іх вырашаць, пакуль гэта невядома.

Пакуль МАРГ падоўжыў рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары на тры месяцы з 1 студзеня 2022 года.

Па размовах, прымуць нейкую іншую сістэму рэгулявання. Цалкам магчыма, што буйныя гандлёвыя сеткі будуць даваць зніжкі малазабяспечаным слаям насельніцтва.

Яшчэ даручана выбудаваць сістэму цэнаўтварэння ў краіне. Як яна будзе выбудоўвацца, пакуль няма ніякай інфармацыі. Таму тут гаварыць няма пра што. У бізнесу, у сябраў грамадска-кансультацыйнага савета пакуль не пыталіся, — кажа на заканчэнне Віктар Маргелаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі