Чарга з легкавікоў на беларуска-польскай мяжы расцягнулася больш як на 2 км

На мяжы Беларусі і Польшчы

На мяжы Беларусі і Польшчы / Скрыншот

Чарга з легкавікоў на беларуска-польскай мяжы з боку Польшчы расцягнулася больш як на 2 км. Час, які людзі праводзяць у ёй, каб трапіць у Беларусь, набліжаецца да 24 гадзінаў.

Тыя, хто прайшоў мяжу, пішуць, што павольна працуюць менавіта беларускія памежнікі і мытнікі.

У той жа час, на двух пераходах, якія працуюць на беларуска-літоўскай мяжы, 10 сакавіка чэргаў амаль няма. Хутка легкавікі праходзяць і мяжу Беларусі і Латвіі.

Таксама сёння стала вядома, што літоўскія памежнікі развярнулі адзін з пасажырскіх аўтобусаў, які ехаў з Мінска ў Вільню. Кіроўцу патлумачылі, што маршрут не меў дзейнага дазволу на рэйс у Літву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі