Чарнагорыя і Беларусь захаваюць бязвізавы рэжым на няпэўны тэрмін

Бязвізавы рэжым для беларусаў захавае Чарнагорыя. У сувязі з абавязкамі перад Еўрасаюзам гэта краіна планавала ўвесці візы яшчэ 25 сакавіка. Пасля звароту нашага МЗС увядзенне візаў адклалі да 1 кастрычніка.
Як распавяла Еўрарадыё начальнік прэс-службы беларускага МЗС Марыя Ваньшына, бакам удалося дамовіцца і пакінуць магчымасць свабоднага наведвання на няпэўны тэрмін.

Ваньшына: “Заключана пагадненне, якое захоўвае магчымасць узаемных паездак шырокіх катэгорый грамадзянаў дзвюх краін без віз. Гэта пагадненне заключана на няпэўны тэрмін і часова ўжываецца з 1 кастрычніка”.

Па словах Марыі Ваньшынай, для перасячэння мяжы спатрэбіцца запрашэнне з чарнагорскага боку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі