"Чарнобыльскі шлях — 2014" (фотарэпартаж)
Традыцыйнае шэсце і мітынг, прысвечаныя гадавіне трагедыі на ЧАЭС, сабралі ў Мінску да тысячы чалавек.
26 красавіка ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце і мітынг "Чарнобыльскі шлях". Ля кінатэатра "Кастрычнік" сабралася да тысячы чалавек. У 16:30 яны рушылі ў бок плошчы Бангалор. Шэсце прайшло спакойна і без затрыманняў.
На самой плошчы многія ўдзельнікі акцыі не захацелі праходзіць праз металашукальнікі і дагляд міліцыі. Людзі палічылі гэта зневажальным і засталіся за турнікетамі. Частка ўсё ж падышла да сцэны, дзе праз звычайны мегафон выступалі арганізатары. У гэты ж час многія ўдзельнікі мітынгу пачалі разыходзіцца, яшчэ да завяршэння мерапрыемства.
Нагадаем, што сёння 28-я гадавіна Чарнобыльскай аварыі. 26 красавіка 1986 года адбылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа.