Чатыры маці ў Беларусі прадавалі дзяцей для секс-індустрыі
За першае паўгоддзе 2019 года супрацоўнікі МУС выявілі 353 дзіцяці, якія пацярпелі ад сексуальнага гвалту. Гэта на 20 чалавек больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Такія лічбы назваў начальнік 2-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Дзмітрый Цаюн, паведамляе TUT.by.
Часта ў сексуальныя злачынствы ўцягнутыя самыя блізкія людзі — дзядулі, бацькі, часам нават маці. За апошнія пяць гадоў чатыром такім маці былі выстаўленыя абвінавачванні: за грошы жанчыны дазвалялі гвалтаваць сваіх дзяцей і здымаць гэта на відэа.
Крымінальная справа на дзвюх такіх мацярок з Наваполацка ўжо трапіла ў суд. Дзве сястры за грошы і ежу дазвалялі мічуку тры гады гвалтаваць сваіх маленькіх дачок, здымаць усё на відэа і прадаваць ролікі на парнасайты. пры гэтым самі жанчыны яшчэ і дапамагалі гвалтаўніку. Адна з іх жыла разам з ім. Паводле інфармацыі МУС, у справу замяшаны таксама замежнік, які прымаў удзел у гвалтаванні дзяцей і быў заказчыкам парнаролікаў з імі. У МУС кажуць, што замежніка па просьбе Беларусі затрымалі, рыхтуецца яго экстрадыцыя ў нашу краіну.
МУС выступае з прапановай зрабіць больш жорсткім пакаранне за педафілію. Апытанне, праведзенае на сайце ведамства, паказала: больш за 85% апытаных падтрымліваюць увядзенне крымінальнай адказнасці за грумінг (сэксуальныя намёкі, спакушэнне праз інтэрнэт), а таксама за захоўванне дома дзіцячай парнаграфіі.