Чэхія хоча скараціць спіс санкцый супраць Расіі
У прыватнасці, Чэхія хоча скараціць спіс санкцый Еўрасаюза па пастаўках прадукцыі "падвойнага прызначэння".
Такое рашэнне прыняў урад Чэхіі, перадае liga.net са спасылкай на чэшскія СМІ.
Пасля пасяджэння Кабінета міністраў прэм'ер-міністр Чэхіі Багуслаў Саботка заявіў, што на перамовах з прадстаўнікамі ЕС ён будзе абараняць чэшскае машынабудаванне, якое экспартуе сваю прадукцыю ў Расію.
Такім чынам, можна зрабіць выснову, што Чэхія гатовая накласці вета на санкцыі, якія датычаць паставак у Расію машынабудаўнічай прадукцыі. Але дзяржава падтрымае фінансавыя санкцыі ЕС супраць Расійскай Федэрацыі.
Нагадаем, Еўракамісія 3 верасня ўхваліла ўзмацненне санкцый супраць Расіі і падала іх на разгляд дзяржавам-сябрам Еўрасаюза.
Фота Саботкі — ЧТК