Чэмпіянат свету па хакеі ўсё ж пачынаецца, ён віртуальны, можна галасаваць
Міжнародная федэрацыя хакея з 8 траўня запускае віртуальны чэмпіянат свету. Як вядома, сусветнае першынство ў Швейцарыі было адменена з-за распаўсюду каранавіруса. І каб супакоіць заўзятараў, спартыўныя функцыянеры прыдумалі галасаванне ў сацсетках, праз якое будзе вызначацца пераможца канкрэтнага матчу. Яно працягнецца дзве гадзіны пасля пачатку гульні. Арганізатары ўлічаць галасы заўзятараў, выкарыстаюць нейкую "магічную" формулу і вызначаць лік матчу.
Ужо апублікаваны каляндар. 9 траўня беларусы "згуляюць" з чэхамі, пачатак у 21:20 паводле беларускага часу. Падрабязнасці гэтага нечаканага праекта можна пабачыць на сайтах Міжнароднай федэрацыі хакея і беларускай федэрацыі.
А бліжэйшы "рэальны" чэмпіянат свету мусіць прайсці ў 2021 годзе ў Беларусі і Латвіі.
TODAY! We welcome you to the #IIHFVirtualWorlds where you (the fans) will have the opportunity to vote your favourite team to GOLD! Voting opens at puck drop. #IIHFWorlds @HC_Men @deb_teams @Trekronorse @narodnitym @leijonat @usahockey @russiahockey @SwissIceHockey pic.twitter.com/P2arJo3Req
— IIHF (@IIHFHockey) May 8, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.