ЧС па хакеі: Расія перамагла Латвію (відэа)

Матч прайшоў 17 траўня ў “Мінск-Арэне”. Абедзве дружыны выявілі абачлівасць у самым пачатку гульні, аднак расіяне дапусцілі недакладнасць у сваёй зоне і латвійцы гэтым скарысталіся, адкрыўшы лік на 8-й хвіліне.


Аднак пасля расіяне развілі звыклую для сябе актыўнасць і пацвердзілі сваю лідарскую пазіцыю — 4:1. Прычым найлепшы бамбардзір чэмпіянату, расіянін Віктар Ціханаў, зрабіў у гэтым матчы дубль.



Па выніках пяці гульняў Расія мае 15 ачкоў і захоўвае за сабой 1-е месца ў групе В. Латвія займае 2-е месца, але значна адстае ад лідара — у яе 9 ачкоў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі