Чыноўнікаў і актывістаў НДА запрашаюць азнаёміцца з працай інстытутаў ЕС
Беларускіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый 23-26 лістапада ў Бруселі пройдзе адукацыйны семінар "Палітыка Еўрасаюза ў сферы навукі і адукацыі". Як паведамляе прэс-служба НДА "Офіс за дэмакратычную Беларусь", мэта паездкі — азнаёміцца з працай асноўных інстытутаў ЕС і магчымасцямі супрацоўніцтва з імі ў сферы навукі і адукацыі. Праграма таксама заклікана дапамагчы ўстанавіць карысныя кантакты з еўрапейскімі калегамі, паведамляе БелаПАН.