Ці магчымае адраджэнне ВКЛ? Адказвае Аляксей Арастовіч

Вялікі князь Вітаўт
Вялікі князь Вітаўт

Дарадца офіса Уладзіміра Зяленскага Аляксей Арастовіч мяркуе, што ў выпадку падзення рэжыму Уладзіміра Пуціна Беларусь атрымае шанц вырвацца з-за жалезнай заслоны. На ягоную думку, не важна, ці будзе пры гэтым ва ўладзе Аляксандр Лукашэнка.

— Адной нагой яна ўсё роўна знаходзіцца па-за межамі гэтай заслоны, у тым ліку дзякуючы барацьбе беларускай апазіцыі і беларускага народа.

У такой сітуацыі магчыма ўмоўнае "адраджэнне" Вялікага Княства Літоўскага, кажа Арастовіч. Такі хаўрус можна фармальна абвяшчаць ці не, але ён асуджаны на поспех, лічыць Арастовіч.

Ён тлумачыць, што фактычна такі хаўрус ужо існуе.

— Польшча цяпер наогул найбольш братэрская краіна, блізкі хаўруснік, актыўна дапамагае Украіне. І больш блізкага грамадства, ад урада да шараговага паляка, які дапамагае нашым уцекачам, цяжка ўявіць. Ёсць поўнае ўзаемаразуменне, поўнае разуменне мэт і задач.

Гэта значыць, кажа Арастовіч, дэ-факта такі хаўрус існуе. Пытанне ў тым, што будзе з Беларуссю.

Поўную версію гутаркі з Арастовічам глядзіце на канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі