Ці ўзляцеў стартап "Офіс Ціханоўскай"? Парады дае беларускі бізнесмен

Еўрарадыё спытала ў бізнесу ў эміграцыі, чаго яны дамагліся за два гады. І папрасіла парады для палітыкаў: як быць эфектыўнымі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Еўрарадыё спытала ў бізнесу ў эміграцыі, чаго яны дамагліся за два гады. І папрасіла парады для палітыкаў: як быць эфектыўнымі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

На канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні палітыкі шмат гаварылі пра бізнес. І Еўрарадыё папрасіла бізнес пагаварыць пра палітыкаў.

Стваральнік стартапа ScootAPI Георгій Качаноўскі гатовы плаціць альтэрнатыўныя падаткі, каб падтрымліваць працу Пераходнага кабінета — у абмен на падатковыя ф'ючэрсы ў патэнцыйнай новай Беларусі.

Взлетел ли стартап "Офис Тихановской"? Советы даёт белорусский бизнесмен
Георгій Качаноўскі / фота суразмоўніка Еўрарадыё ў сацсетках

І вярнуцца ў Беларусь ён гатовы — калі будзе ўпэўнены, што ў краіне працуе закон, а пабудаваны ім стартап застанецца ў яго ўласнасці. Але перад тым, як вяртацца, ён зверне ўвагу на тое, як у "новай Беларусі" прызначаюцца суддзі ў гаспадарчы суд.

Мы папрасілі Георгія даць парады палітыкам: як наймаць персанал, як развітвацца з супрацоўнікамі, які заробак плаціць сабе, а які — калегам. А потым задалі тое самае пытанне, ад якога ў беларускага дэмакрата торгаецца вока: а што вы зрабілі ў эміграцыі за два гады?

 

Што палітыкі могуць прапанаваць бізнесу?

— Бізнес для палітыкаў — гэта грошы, а грошы цяпер патрэбныя на тое, каб сфармаваць Пераходны кабінет. Хоць асабіста мне хацелася б бачыць паўнавартасны пераходны ўрад, таму што гэта больш зразумелая для бізнесу структура.

Взлетел ли стартап "Офис Тихановской"? Советы даёт белорусский бизнесмен
Святлана Ціханоўская на канферэнцыі "Новая Беларусь" / Еўрарадыё

На Канферэнцыі прагучала цікавая прапанова: даць бізнесу "ф'ючэрсы на падаткі". Гэта разумная логіка: хто рызыкнуў сваімі грашыма і рэпутацыяй, хто паставіў на пераходны ўрад, хто паверыў, што ён пераможа, пасля гэтай перамогі атрымлівае льготы.

А першы час у "новай Беларусі" такія льготы спатрэбяцца, таму што спачатку там відавочна будзе складана працаваць. І льготы спрасцілі б вяртанне бізнесу ў Беларусь.

 

І колькі вы гатовыя заплаціць Пераходнаму кабінету?

— Асабіста я гатовы плаціць новаму дэмакратычнаму ўраду паўтара адсотка падаткаў у абмен на выдачу ф'ючэрса на падатковыя льготы ў будучыні.

Пытанне не ў тым, колькі грошай папрасіць у бізнесу, а ў тым, які каэфіцыент у будучыні яму прапанаваць, каб бізнес хацеў заплаціць больш проста цяпер. І цяпер для палітыкаў "кэшфлоу" [чысты паток грошай. — Еўрарадыё] важнейшы, чым маржынальнасць [прыбытак. — Еўрарадыё].

Взлетел ли стартап "Офис Тихановской"? Советы даёт белорусский бизнесмен
Пытанне не ў тым, колькі грошай папрасіць у бізнесу, а ў тым, які каэфіцыент у будучыні яму прапанаваць, каб бізнес хацеў заплаціць больш проста цяпер / pixabay, фота ілюстрацыйнае

Але гэты каэфіцыент павінен быць адэкватным тым рызыкам, якія мае бізнес. Бо мы гэтых ільгот можам наогул не атрымаць, калі дэмакратычны ўрад так і не прыйдзе да ўлады.

Але калі каэфіцыент вяртання высокі, думаю, аўчынка варта вырабу.

 

Давайце ўявім, што "Офіс Ціханоўскай" — гэта стартап. Узляцеў?

— Я думаю, што эфектыўнасць каманды Святланы Ціханоўскай у першыя шэсць месяцаў працы была вельмі высокая. А далей не было бачання таго, што трэба рабіць. Хоць былі спробы нешта зрабіць і там, і тут, была ініцыятыва, і гэта станоўчы знак.

Стартапы — гэта венчурны бізнес, у стартапах ніхто не ведае, узляціць праект ці не. Але ёсць такое паняцце: праверка гіпотэзы з дапамогай MVP — minimal viable product. Правядзём паралель з працай Офіса.

Офіс Святланы Ціханоўскай меў нейкую колькасць прадуктаў, якія "не ўзляцелі". І што б я параіў як стартап-прадпрымальнік? Калі шмат MVP ня ўзляцелі, то трэба мяняць або кірунак, або адказных у камандзе, якія рэалізуюць гэтыя прадукты.

Взлетел ли стартап "Офис Тихановской"? Советы даёт белорусский бизнесмен
Георгій Качаноўскі / фота з акаўнта суразмоўніка Еўрарадыё ў сацсетках

Магчыма, варта заліць "новую кроў", прымяніць новыя падыходы. Пакідаць у камандзе толькі тых людзей, якія паказваюць вынік, і даваць ім як мага больш рэсурсаў, пераразмяркоўваючы ад людзей, якія не паказваюць выніку.

 

А як, дарэчы, падбіраць людзей у каманду?

— Я падбіраю людзей па софт-скілах. Гляджу, каб чалавек умеў камунікаваць, адэкватна рэагаваў на крытыку, умеў дамаўляцца, быў эмпатычны. Каб камандзе было прыемна з ім працаваць.

А потым ён атрымлівае задачы і мы на працягу двух месяцаў глядзім, ці спраўляецца ён з імі. А праз два месяцы прапануем заставацца або пашукаць іншую каманду, у якой у чалавека будзе больш магчымасцяў.

Людзі — гэта самы галоўны рэсурс, у тым ліку ў жыцці кампаніі. Работніку трэба дапамагаць раскрыць свой патэнцыял у поўнай меры, але ведаць, калі надыходзіць выгаранне.

 

А ці могуць супрацоўнікі стартапа "працаваць за капейкі"?

— Мы развіваемся, працуем "крыху ў плюс", стараемся ўсё рэінвеставаць. Некалькі непрагназаваных акалічнасцяў — і нашага стартапа можа не стаць.

Для мяне важным этапам было пераадоленне адзнакі выручкі ў 15 тысяч еўра ў месяц. Гэта была планка, пасля якой мы ўсвядомілі сябе бізнесам, які генеруе выручку, стаіць на нагах. І галоўнае — што наш прадукт патрэбны.

Взлетел ли стартап "Офис Тихановской"? Советы даёт белорусский бизнесмен
Георгій Качаноўскі / фота з акаўнта суразмоўніка Еўрарадыё ў сацсетках

А што да працы "за ідэю і за капейкі" — першы час я менавіта так і працаваў і толькі нядаўна пачаў плаціць сабе заробак, які дазваляе ўтрымліваць сям'ю. А два гады я жыў на адкладзеныя грошы і плаціў сабе заробак менш за 500 рублёў.

 

Гэта значыць, калі б Офіс быў стартапам, Ціханоўская жыла б на адкладзеныя грошы?

— Бізнес-трэнер Вячаслаў Гандапас вылучае чатыры рэсурсы: грошы, час, энергія і статус. Ён прапануе канцэпцыю, згодна з якой грошы — самы прымітыўны рэсурс, яго лёгка папоўніць. За ім — статус. Ён можа забяспечыць жыццё без грошай. Напрыклад, у Святланы Ціханоўскай ёсць статус, і ў прынцыпе цяжка ўявіць, што яна памрэ з голаду ці будзе ездзіць на развалюсе.

Трэці рэсурс — энергія. Калі яна ёсць, можна атрымліваць асалоду ад жыцця наогул без статусу і грошай. Чацвёрты, самы важны і абмежаваны рэсурс — час.

Офіс Ціханоўскай мае грошы, статус і энергію. І час мае — яшчэ тры гады легітымнасці. Праблема ў тым, што гэты час "злеплены" з часам палітвязняў і гэтыя людзі пакутуюць. І таму менавіта час, а не грошы, самы каштоўны рэсурс Офіса.

 

Чаго вы дамагліся за два гады?

— У мяне былі больш амбіцыйныя планы. Я думаў, што да гэтага моманту на маёй платформе будзе 10 тысяч самакатаў. Цяпер іх утрая менш, чым я планаваў. Ну нічога, упартасцю даціснем.

Але я падбадзёрваю сябе тым, што ў нас 10 тысяч паездак у суткі! І гэта значыць, што 10 тысяч людзей кожны дзень дзякуючы нам дабраліся з пункта А ў пункт В. Людзі атрымліваюць карысць, я памяняў гэты свет на 10 тысяч паездак у дзень.

І камандзе пра гэта нагадваю. І гэта натхняе праграмістаў, якія разумеюць, для чаго патрэбна іх праца, ведаюць, што яе выкарысталі. І гэта, а не толькі грошы, матывуе каманду.

 

А наогул як уражанні ад Канферэнцыі?

— Я спадзяваўся, што ў дні Канферэнцыі будзе сфармаваны пераходны ўрад. Але рашэнне сфармаваць хоць бы кабінет вельмі ў духу дэмакратыі. Калі Святлана Ціханоўская абвясціла аб фармаванні кабінета, я ўспомніў такую фразу: дэмакратыя — гэта форма кіравання, пры якой усе незадаволеныя, але па трохі.

Так і атрымалася на Канферэнцыі ў Вільні. Усе трохі незадаволеныя, але не гатовыя рваць на сабе валасы. Крок наперад, на мой погляд.

Дарэчы, пазнаёміцца з гісторыяй стартапа ScootAPI і іншага беларускага бізнесу ў выгнанні можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі