Ціханоўская: увод войскаў — гэта ўзброенае ўмяшанне ў справы іншай дзяржавы

Ціханоўская: увод войскаў — гэта ўзброенае ўмяшанне ў справы іншай дзяржавы

"Не трэба быць палітыкам або экспертам, каб разумець: увод войскаў — гэта заўсёды ўзброенае ўмяшанне ў справы іншай дзяржавы. Народ Беларусі ніколі не выступіў бы і не выступіць за тое, каб адправіць войска на падаўленне волі народа Казахстана", — так Святлана Ціханоўская пракаментавала адпраўку беларускіх вайскоўцаў у рамках місіі АДКБ.

Яна падкрэсліла, што Аляксандр Лукашэнка, які страціў легітымнасць, не мае права прымаць рашэння пра адпраўку войскаў і "і ахвяраваць беларусамі дзеля ўзброенай сімуляцыі стабільнасці ў рэгіёне". 

На думку Ціханоўскай, кожны беларус выступіць супраць усялякіх дзеянняў, якія нясуць пагрозу беларускаму суверэнітэту.

А вызначаць лёс Казахстана маюць права толькі яго грамадзяне. Яны ж маюць права адстойваць свой выбар. "Выхад на вуліцу — гэта нармальны, а ў аўтарытарных рэжымах — адзін з нешматлікіх даступных грамадзянам спосабаў выяўлення сваёй грамадзянскай волі", — мяркуе Ціханоўская. 

Яна выказала надзею, што пратэстоўцы і ўлады Казахстана знойдуць магчымасць пачаць дыялог і развязаць канфлікт без новых ахвяраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі