Ціхіня: Мараторый не адмяняе ўласна смяротнай кары

23 чэрвеня Савет Еўропы прыняў рэзалюцыю, паводле якой беларускі парламент атрымае статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы толькі пасля адмены ў нашай краіне смяротнага пакарання.
Як патлумачыў Еўрарадыё былы старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Валеры Ціхіня, выканаць умову еўрапарламентароў Беларусь можа двума шляхамі: альбо дэпутаты Палаты прадстаўнікоў унясуць адпаведныя змены ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, альбо прэзідэнт падпіша ўказ пра ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне.

Але першы варыянт, на яго думку, больш грунтоўны.

Валеры Ціхіня
: “Мараторый не адмяняе смяротнага пакарання. Проста ў кропцы замярзання знаходзіцца выкананне смяротнага прысуду суда. І гэта можа ўсё “адтаць”.

Такім чынам, пры ўвядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне асуджаны не пазбягае канчаткова пагрозы быць пазбаўленым жыцця. Дэпутаты ж Палаты прадстаўнікоў, па звестках Еўрарадыё, яшчэ нават не пачалі фармаваць працоўную групу па пытанні адмены смяротнага пакарання.

Падрабязнасці чытайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі