Ціма Беларускіх асуджаны на два гады "хатняй хіміі"

Ціма Беларускіх асуджаны на два гады "хатняй хіміі"

Ціма Беларускіх (сапраўднае прозвішча — Марозаў) асуджаны на два гады "хатняй хіміі". Музыку прызналі вінаватым у набыцці, ўжыванні і захоўванні наркотыкаў — у студзені сёлета яго разам з сябрам Антонам Крывецкім затрымалі ў адным з гульнявых клубаў сталіцы, знайшлі амфетамін і гашыш. Крывецкі асуджаны на два з паловай гады "хатняй хіміі".

Працэс праходзіў 16 красавіка ў Маскоўскім судзе Мінска. На разгляд крымінальнай справы спатрэбіўся толькі адзін дзень.

На судзе Ціма Беларускіх прызнаўся, што ўпершыню пакаштаваў наркотыкі ў 16 гадоў (цяпер яму 22), ужываў марыхуану, какаін і гашыш. Абскарджваць прысуд ён не будзе.

Да суда Антон Крывецкі быў пад вартай, а музыку адпусцілі пад заклад у 8700 рублёў.

Ціма Беларускіх атрымаў вядомасць у 2018 годзе песняй "Мокрыя кросы", потым выдаў яшчэ адзін хіт — "Незабудка". Ён жанаты, мае пяцігадовае дзіця.

Ціма Беларускіх асуджаны на два гады "хатняй хіміі"
Ціма Беларускіх у судзе / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі