Ціманоўская не стала фіналісткай у бегу на 200 м на чэмпіянаце свету
Крысціна Ціманоўская / фота з яе акаўнту ў Фэйсбуку
Крысціна Ціманоўская не здолела выйсці ў фінал чэмпіянату свету па бегу на дыстанцыі 200 метраў.
Спартоўка выступае цяпер за Польшчу. У паўфінале чэмпіянату свету бягуха паказала час 23,34 секунды.
У папярэднім забегу Ціманоўская прабегла дыстанцыю за 22,88 секунды. А яе асабісты рэкорд — 22,75 секунды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.