Цімашэнка: Пра час і месца сустрэчы Сідорскага і Туска гаварыць зарана

Беларусь і Польшча рыхтуюць сустрэчу прэм'ер-міністраў Сяргея Сідорскага і Дональда Туска. Пра гэта паведаміў амбасадар Польшчы ў нашай краіне Генрык Літвін.  Калі адбудзецца гэтая сустрэча, пакуль невядома. Паводле слоў Літвіна, польскі бок "гатовы дастаткова хутка вырашыць усе неабходныя пытанні", паведамляе БЕЛТА.

Прэс-сакратар беларускага прэм’ера Аляксандр Цімашэнка ў размове з Еўрарадыё пацвердзіў, што такая сустрэча рыхтуецца. Але нешта канкрэтна казаць пра яе пакуль рана.

Аляксандр Цімашэнка:“Гэта будзе залежаць, як спрацуюць эксперты абедзвюх краін, якія рыхтуюць сустрэчу. Найперш на ўзроўні МЗС. Да таго ж павінны быць падрыхтаваныя канкрэтныя пытанні для абмеркавання прэм’ер-міністраў; у ідэале — нейкія дакументы для падпісання”.

Па словах Цімашэнкі, пакуль зарана казаць і пра тое, калі і дзе можа прайсці такая сустрэча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі