Цяпло ў мінскіх кватэрах пачне знікаць 23 красавіка
У Мінгарвыканкаме рыхтуецца адпаведнае рашэнне.
Ацяпленне ў мінскіх кватэрах пачнуць адключаць не 22 красавіка, як паведамлялася раней, а ў чацвер, 23-га. Пра гэта агенцтву "Мінск-навіны" паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Паводле яго слоў, гарадскія ўлады рыхтуюць адпаведнае рашэнне.
Чыноўнікі арыентуюцца на спрыяльны прагноз надвор'я. Паводле яго, ужо ў чацвер у Беларусі пачнецца пацяпленне.
У дзіцячых садках, школах, бальніцах ацяпленне плануецца адключыць у пятніцу, 24 красавіка.