Цяжка паранены лідар данецкіх баевікоў Ігар Стралкоў
Паводле інфармагенцтва "Наваросія", стан "міністра абароны ДНР" цяжкі.
Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС. Разам з тым расійскае агенцтва адзначае, што не мае пацвярджэння гэтай інфармацыі з іншых крыніц.
Ігар Стралкоў быў прызначаны кіраўніком Савета бяспекі і міністрам абароны так званай "Данецкай рэспублікі" 15 траўня. У чэрвені ЗША ўнеслі яго ў свой "чорны спіс".
Фота — itar-tass.com