Да Анатоля Лябедзькі прыходзілі “правяраць зброю”

На кватэру да старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў, каб праверыць, як захоўваецца зброя. Гэта здарылася ў нядзелю. Палітык не пусціў міліцыю ў сваю кватэру, бо не трымае ў хаце зброю. Пазней праваахоўнікі сышлі.

“У мяне няма ні сейфа, ні натуральна зброі, — каментуе палітык. — Да канца я не зразумеў у чым была фішка гэтай спробы зайсці ў кватэру. Можа гэта ўжо выбарчая кампанія пачалася, а можа проста праява такой звычайнай палітычнай шызафрэніі. Пакуль не ведаю, але яны дакладна прыйшлі кропкава да мяне, бо некалькі разоў перапытвалі хто з імі размаўляе і казалі, што ім патрэбен Анатоль Уладзіміравіч Лябедзька. Так што ніякай памылкі, што яны прыйшлі не да таго быць не магло”.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі