“Да люстрацыі дажыве, маладая”: як хэйцяць Марыю Васілевіч у Instagram
“Міс Беларусь – 2018” Марыя Васілевіч стала самай маладой дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. Амаль адразу пасля выбараў яна паскардзілася ў “Інстаграме” на напады з боку замежных СМІ. Напэўна, Марыя спадзявалася на словы падтрымкі ад сваіх выбаршчыкаў і прыхільнікаў, але ўсё аказалася зусім па-іншаму.
Еўрарадыё паглядзела, што пішуць у “Інстаграме” пад допісамі Марыі Васілевіч пасля яе “элегантнай” перамогі на парламенцкіх выбарах.
Чакаем ад Марыі Васілевіч адказу з ЦВК.
Хвалебныя каментарыі збіраюць значна менш лайкаў.
Гэты запіс з’явіўся ў дзень асноўнага галасавання. На наступны дзень пад ім пачалі з’яўляцца каментарыі з рэфлексіяй над перамогай Васілевіч на выбарах. Віншаванняў зусім няшмат.