Да пошуку Максіма Мархалюка падключаліся 10 экстрасэнсаў

Да пошуку Максіма Мархалюка падключаліся 10 экстрасэнсаў

Да пошуку зніклага ў Белавежскай пушчы 10-гадовага Максіма Мархалюка падключаліся 10 экстрасэнсаў. Пра гэта ў ток-шоў “Наша жыццё” на тэлеканале АНТ паведаміў падпалкоўнік міліцыі Георгій Еўчар, намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела па ўзаемадзеянню з электроннымі СМІ МУС Беларусі.

Яны звярталіся ў міліцыю і ім давалі магчымасць выязджаць на месца. Аднак іх версіі, каардынаты аказаліся непраўдзівымі. "Ніводны выпадак не пацвердзіўся, — кажа прадстаўнік МУС. — Калі б іх інфармацыя мела вагу, яны даўно былі б у штаце МУС ці іншых сілавых структур. Але гэта не так”.

Жыхар аграгарадка Новы Двор Свіслацкага раёна Максім Мархалюк 16 верасня пайшоў у пушчу па грыбы і знік. Пошукі дагэтуль не далі ніякага выніку. Па факце знікнення хлопчыка распачатая крымінальная справа, яго аб’явілі ў міжнародны вышук.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі