Дабрачынныя канцэрты “выдатнай музыкі” стануць штосезоннымі

Па словах Вольгі Кобец, якая займаецца арганізацыяй мерапрыемства,сутнасць другога дабрачыннага канцэрта таксама ў “адрасным” зборы грошай.


Падчас першага “Канцэрта выдатнай музыкі”, які адбыўся 4-га верасня, у музыкаў атрымалася сабраць больш за 2000 долараў на лячэнне хворых дзяцей. Усе сродкі, атрыманыя падчас другой акцыі, пойдуць на патрэбы “Беларускага дзіцячага хоспіса”.


У межах канцэрта плануецца не толькі сабраць грошы, але і змяніць стаўленне да слова “хоспіс”. У планах арганізатараў зрабіць канцэрт штосезонным і ў будучым ператварыць яго ў вялікі фестываль.


“Гэты канцэрт фактычна прадублюе першы. І калі і ў другі раз усё атрымаецца, у нас ёсць мэта зрабіць гэтыя дабрачынныя канцэрты штосезоннымі. Магчыма, вясной і летам мы ўжо зможам ладзіць іх на адкрытай пляцоўцы. Але каб дапамога ішла ўжо не канкрэтнай арганізацыі, мы паставім некалькі арганізацый ці фондаў на выбар. Каб людзі, набываючы квіток на імпрэзу, самі вырашалі, каму яны хочуць дапамагаць.”


Да таго ж, арганізатары плануюць прыдумаць для сваіх будучых канцэртаў пазнавальную назву-брэнд. Дарэчы, на мерапрыемства будуць запрошаныя і дзеці, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Канцэрт пройдзе 18-га снежня пры падтрымцы партала MaeSens.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі