ДАІ: "амністыі" нецвярозым кіроўцам у навагоднюю ноч не будзе
Ніякай "амністыі" нецвярозым кіроўцам у навагоднюю ноч не будзе. Пра гэта заявіў начальнік УДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Мікалай Караткевіч. Паводле яго слоў, некаторыя вадзіцелі лічаць, што ў навагоднюю ноч магчымы паслабленні ў кантролі з боку ДАІ. "Я хацеў бы засцерагчы іх — гэтага не будзе. Хутчэй, будзе наадварот", — адзначыў Караткевіч.
Паводле яго слоў, падчас навагодніх святаў ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе БелаПАН.
Паводле яго слоў, падчас навагодніх святаў ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе БелаПАН.