Дакладчыкі ПАСЕ заклапочаны чарговым смяротным пакараннем у Беларусі

Генеральны дакладчык Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы па пытаннях адмены смяртонай кары Марына Шустэр і дакладчык ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэс Херкель выказалі глыбокую заклапочанасць паведамленнямі пра чарговы смяротны прысуд, вынесены ў нашай краіне.


Нагадаем, учора стала вядома, што Гродзенскі абласны суд вынес смяротны прысуд 23-гадоваму жыхару Вілейкі за жахлівае двайное забойства.


"Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая ўсё яшчэ ўжывае смяротнае пакаранне. Мы заклікаем кампетэнтныя органы пазбягаць здзяйснення такіх крокаў, якія аддзяляюць ад сям'і еўрапейскіх нацый, як гэта жорсткае і негуманнае пакаранне, рэлікт з іншай эры", — цытуе дакумент УНІАН.


Шустэр нагадала, што Савет Еўропы можа аднавіць свой дыялог з Беларуссю толькі пасля таго, як улады нашай краіны ўвядуць мараторый на смяротнае пакаранне.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі