Дамова на пастаўку ўкраінскай электраэнергіі ў Беларусь яшчэ не падпісаная
Дамова на пастаўку ўкраінскай электраэнергіі ў Беларусь пакуль не падпісаная, заявіў гендырэктар "Белэнерга" Павел Якубовіч. Паводле яго слоў, перамовы вядуцца з мінулага года і "галоўнае пытанне ў цане".
Нагадаем, сёння міністр паліва і энергетыкі Ўкраіны Юрый Прадан заявіў, што экспарт электраэнергіі ў Беларусь плануецца з 1 чэрвеня. Пры гэтым ён адзначыў, што электраэнергія будзе прадавацца па выгодных для Ўкраіны коштах.
Аднак беларускі бок па-ранейшаму не гатовы набываць украінскую электраэнергію па цэнах гуртавога рынку Ўкраіны, а для яе паставак па больш нізкіх коштах спатрэбіцца ўнясенне зменаў ва ўкраінскае заканадаўства, цытуе словы Якубовіча БЕЛТА.