Дапамаглі па-сваяцку на будоўлі дома — атрымалі штраф ад падатковай
За “незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць”.
Непрыемнасцямі з падатковай скончылася для жыхара Маларыты праца на будоўлі дома яго ўласнай дачкі. Мужчыне дапамагалі стрыечны пляменнік са сваім суседам, прычым яны рабілі гэта бясплатна і ў якасці падзякі за дапамогу ў гаспадарцы. Тым не менш падатковая палічыла гэта незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю і выпісала ім штрафы па 3 мільёны рублёў.
У падатковай былі ўпэўненыя, што на будаўнічай пляцоўцы “ніхто не будзе працаваць бясплатна” і таму палічылі справядлівай такую санкцыю, піша “Вечерний Брест”. Спецыялісты таксама звярнулі ўвагу на тое, што “будаўнікі” нідзе і не працуюць, а таму былі зацікаўленыя ў атрыманні нелегальнага прыбытку.