Дар’я Домрачава выйграла “Гонку чэмпіёнаў”

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава выйграла “Гонку чэмпіёнаў” з масавага старту, якая прайшла ў Цюмені. На дыстанцыі Домрачава толькі аднойчы памылілася ў стральбе і фінішавала з вынікам 15 хвілін 59,2 секунды.

Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі, Надзея Скардзіна фінішавала другой і адстала ад Домрачавай на 5,5 секунды. На трэцім месцы апынулася італьянка Карын Аберхофер. А галоўная саперніца Дар’і Домрачавай на сёлетнім Кубке свету фінка Кайса Макярайнен стала чацвёртай.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка і ўладальніца Кубка свету па біятлоне Дар’я Домрачава выйграла мас-старт на “Гонцы чэмпіёнаў” упершыню.

Напярэдадні наша спартсменка атрымала перамогу ў мегамас-старце ў Цюмені.

Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі