Дар’я Домрачава заняла 7-е месца на этапе Кубка свету па біятлоне

У расійскім Ханты-Мансійску, дзе праходзіць этап Кубка свету па біятлоне, завяршылася гонка праследавання сярод жанчын.
Беларуска Дар’я Домрачава, якая стартавала сёмай з адставаннем ад лідэра ў больш чым адну хвіліну, не здолела падняцца вышэй. На агнявых рубяжах яна дапусціла 3 промахі і фінішавала на 7-м месцы.

Яшчэ адна беларуска Людміла Калінчык паказала 46-ы вынік, Людміла Ананька прыйшла на фініш 55-й. Перамогу святкавала немка Катрын Хітцэр. На другім месцы — францужанка Садрын Байі, трэцім — яшчэ адна немка Андрэа Хенкель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі