Дэмакраты вылучылі ў склад участковых выбарчых камісій каля 2 тысяч чалавек
Каля 2 тысяч чалавек вылучылі Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) у склад участковых выбарчых камісій. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін. Паводле яго слоў, дакладная лічба можа быць вядомая ўжо сёння пасля нарады прэзідыюма АДС. Сяргей Калякін: "Па АДС дакладна не ведаю - каля 2 тысяч чалавек прыкладна, а ад нашай партыі - 429 чалавек".
Нагадаем, вылучэнне кандыдатаў у склад участковых камісій, якіх у Беларусі 6,5 тыс., будзе працягвацца да нядзелі, 10 жніўня, уключна.
Сяргей Калякін не бачыць нічога страшнага ў тым, што дэмакраты могуць патрапіць далёка не ва ўсе ўчастковыя камісіі:
"Мы вылучаем не ва ўсе камісіі, а ў тыя, дзе ў акругах ідуць нашыя кандыдаты, дзе можна правесці добрую кампанію. Напрыклад, па маёй акрузе (Коласаўская акруга ў Мінску - ЕРБ) мы закрываем усе ўчасткі - 100%".
Нагадаем, што ў склад 110 акруговых выбарчых камісіяў патрапілі ўсяго 42 апазіцыянеры (з іх - 38 чалавек прадстаўляюць партыі). Гэта каля 3% ад агульнай колькасці сяброў акруговых камісій.