Дэмсілы прынялі заяву пра "бязвыбары" 2025 года ў Беларусі

У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі

У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі

Дэмакратычныя сілы прынялі заяву пра "бязвыбары" прэзідэнта 2025 года ў Беларусі. У сераду стала вядома, што іх прызначылі на 26 студзеня.

Заяву падпісалі Святлана Ціханоўская, Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі і Каардынацыйная рада Беларусі. У ёй агучаныя патрабаванні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі: спыненне ўсіх відаў рэпрэсій, вызваленне ўсіх палітзняволеных, рэалізацыя права ўсіх грамадзян Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах, незалежна ад месца жыхарства, забеспячэнне свабоды сходаў і роўнага доступу да СМІ, правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.

"Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя рэжымам, мы лічым тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу і прапануем выказаць свой пратэст шляхам галасавання супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу, — гаворыцца ў заяве дэмсіл. — Мы таксама прапрацоўваем і прапануем іншыя варыянты як выказаць пратэст у залежнасці ад развіцця сітуацыі. Такім чынам мы пакажам, што беларускае грамадства дагэтуль выступае супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і справядлівых выбараў".

Дэмакратычныя сілы нагадваюць, што Аляксандр Лукашэнка "незаконна ўтрымлівае ўладу шляхам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, абапіраючыся на падтрымку Крамля". У РБ каля 1300 палітвязняў, пазбаўленыя рэгістрацыі ўсе апазіцыйныя партыі, больш за 1700 грамадскіх арганізацый, у краіне не засталося незалежных СМІ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі