Дэпардзьё не разумее, чаму ў Лукашэнкі дрэнная рэпутацыя на Захадзе

Французскі акцёр Жэрар Дэпардзьё заявіў, што не разумее, чаму ў Аляксандра Лукашэнкі дрэнная рэпутацыя на Захадзе. Заява прагучала падчас тэлеінтэрв'ю артыста, якое Беларускае тэлебачанне паказала ўвечары 26 ліпеня.

"Тут я сустрэў выбітнага чалавека, а не толькі пазнаёміўся з цудоўнай краінай, якой з'яўляецца Беларусь. Калі я бачу, што беларусы ганарацца сваёй краінай, сваім прэзідэнтам, я думаю, што буду расказваць пра гэта ўсюды, дзе буду бываць", — перадае ria.ru словы Дэпардзьё.

Артыст лічыць, што негатыўны вобраз Лукашэнкі ствараюць людзі, якія не ўяўляюць рэальную сітуацыю ў Беларусі. Самога ж беларускага кіраўніка ён назваў "надзвычай разумным чалавекам у пытаннях сусветнай палітыкі".

Нагадаем, што французскі артыст з расійскім пашпартам наведаў нашу краіну на пачатку мінулага тыдня.

Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі