Дэпутат Палаты прадстаўнікоў прыме ўдзел у восеньскай сесіі ПАСЕ
Ім будзе старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Мікалай Самасейка.
У складзе дэлегацыі Міжпарламенцкай асамблеі СНД з 30 верасня па 2 кастрычніка ён прыме ўдзел у працы восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Страсбургу, інфармуе БЕЛТА.
У рамках мерапрыемстваў плануецца правядзенне сустрэч са старшынёй ПАСЕ Жан-Клодам Мін'ёнам, кіраўніком місіі ПАСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Азербайджанскай Рэспубліцы Р.Уолтэрам, прадстаўнікамі іншых структур Савета Еўропы.
Дарэчы, Мікалай Самасейка ўзначальвае дэлегацыю Нацыянальнага сходу Беларусі па ажыццяўленні кантактаў з ПАСЕ.
Фота Змітра Лукашука